Стары «дэкрэт аб дармаедах» адменены. Плаціць збор больш не трэба.

Аднак не ўсё так проста. Дзяржава па-ранейшаму хоча атрымаць што-небудзь ад тых, хто не мае легальнай працы. Паказваем алгарытм, прапісаны ў новым дэкрэце.

  1. Мясцовыя ўлады сфарміруюць базу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Гэта тыя людзі, якіх пасля падпісання папярэдняга дэкрэта сталі называць «дармаедамі».
  2. Будуць створаныя камісіі, куды ўвойдуць дэпутаты ўсіх узроўняў, прадстаўнікі міліцыі, работнікі Мінпрацы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншыя чыноўнікі. Гэтыя камісіі вызначаць, з каго з незанятых у эканоміцы варта будзе спаганяць грошы ў бюджэт. Абяцаюць прыслухоўвацца да тых, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю.
  3. Пачынаючы з 1 студзеня 2019 людзі, абраныя камісіяй, будуць павінны кампенсаваць бюджэту «эканамічна абгрунтаваныя страты на аказанне паслуг». Спіса гэтых паслуг пакуль няма. Найхутчэй, гаворка будзе ісці пра поўную аплату камунальных паслуг.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0