Славуты біятланіст Уле-Эйнар Б’ёрндален, які не адабраўся на Алімпіяду-2018 ад Нарвегіі, у інтэрв’ю выданню vg.no сказаў, што едзе ў Пхёнчхан у складзе зборнай Беларусі.

Вядома, што ніякай гаворкі аб тым, што Б’ёрндален будзе выступаць за нашую краіну, няма. Працэс змены грамадзянства ў біятлоне не такі просты. І рашэнні не прымаюцца цягам некалькіх дзён.

Прэс-сакратар Беларускай федэрацыі біятлона Вікторыя Тарасевіч паведаміла «Нашай Ніве», што прынятае рашэнне ўключыць Б’ёрндалена ў трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне. Пакуль гэта рашэнне толькі айчыннай федэрацыі, і беларускі бок чакае згоды ад Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Уле-Эйнар Б’ёрндален жанаты з беларускай біятланісткай Дар’яй Домрачавай, пара гадуе дачку Ксенію. Б’ёрндален восем разоў выйграваў залатыя медалі на Алімпіядах, Дар’я Домрачава — тройчы. Уле-Эйнару 43 гады, Дар’і — 31.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?