Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1 аб садзейнічанні занятасці насельніцтва, якім фактычна адменена норма аб збіранні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў. Асобы, якія раней прызнаваліся плацельшчыкамі збору, вызваленыя ад яго выплаты. У МПЗ растлумачылі, як грамадзянам вярнуць раней выплачаны збор.

Вяртаць збор грамадзянам будуць на падставе іх заяў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Зацікаўленая асоба павінна звярнуцца з пісьмовай заявай, падаўшы пашпарт ці іншы дакумент, які засведчвае асобу. Падаць заяву можа і прадстаўнік зацікаўленай асобы па даручэнні.

Вяртанне збору на фiнансаванне дзяржвыдаткаў ажыццяўляецца двума спосабамі:

— на рахунак у беларускім банку (пры ўмове ўказанні рэквізітаў бягучага (разлiковага) цi iншага банкаўскага рахунку: нумар і тып рахунку, найменне банка, код банка, код валюты);

— наяўнымі з касы Беларусбанка.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры — 1 месяц з дня падачы заявы, адзначае Tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0