Адміністрацыя Дональда Трампа ўпершыню санкцыянавала камерцыйныя пастаўкі лятальнай зброі ва Украіну.

Як паведамляе The Washington Post, раней у снежні Дзярждэпартамэнт выдаў ліцэнзію на пастаўкі снайперскіх вінтовак M107A1 і спадарожнай амуніцыі на суму 41,5 мільёна даляраў. Пры гэтым улады ЗША не далі згоды на пастаўкі процітанкавых ракет Javelin і іншага цяжкага ўзбраення, як таго прасіла ўрад Украіны. Напрамую ўрад ЗША прадаваць зброю або займацца пастаўкамі не будзе.

Кангрэс ЗША прыняў закон, што ўхваляе пастаўкі смяротнай зброі ва Украіну яшчэ ў 2014 годзе, аднак адміністрацыя Барака Абамы ні разу гэтым не скарысталася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0