Помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску стаў ахвяраю артыстычнага вандалізму. Як мінімум з панядзелка помнік выглядае менавіта так, паведаміла ў сваім фэйсбук-акаўнце мінчанка Ванда Галубоўская.

Помнік, усталяваны з ініцыятывы дыяспары ў 2003 годзе на вуліцы Гарадскі Вал у цэнтры горада, дагэтуль ніколі не быў аб'ектам атакаў гарадскіх арт-перформераў.

Мінчанка, якая размясціла фота помніка, паведаміла, што ўжо кантактавалася з гарадскімі ўладамі з просьбаю прывесці манумент у нармальны стан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?