Беларускага рэпера Макса Каржа не пусцілі ва Украіну, паведаміў украінскі віцэ-прэм'ер Вячаслаў Кірыленка.

«Памежнікі не пусцілі ва Украіну беларускага рэпера Макса Каржа, які неаднаразова выступаў у акупаваным Крыме… Тэрытарыяльную цэласнасць Украіны трэба паважаць», - напісаў Кірыленка ў сераду ў сваім твітары.

Каржу забаранялі ўезд ва Украіну ў лютым 2016-га праз выступы ў 2015 года. На сайце спевака сцвярджалася, што канцэрты не адбыліся, але наведнікі публікавалі ў сацсетках фота і відэа з выступу. У верасні 2017 года забарону знялі.

Канцэрт у Кіеве павінен прайсці 23 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0