У пятніцу адбыўся кароткачасовы працоўны візыт у Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, паведамілі «Нашай Ніве» ў прэс‑службе беларускага МЗС. Сустрэча адбывалася ва ўрадавай рэзыдэнцыі ў Белавескай пушчы. Дэталі сустрэчы не агалошваюцца.

Падчас візыту адбылася сустрэча Сікорскага зь ягоным беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Спатканьне было зладжанае ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі, што ў Белавескай пушчы.

Цягам сустрэчы бакі абмеркавалі пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, трансгранічнай, консульскіх сфэрах. Таксама было разгледжанае пытаньне дачыненьняў з Польшчай у кантэксьце дыялёгу Беларусі з Эўрасаюзам.

Гэта першы ад 2004 году візыт міністра замежных справаў краіны ЭС у Беларусь. Прычым і ў 2004 годзе тое быў хутчэй пратакольны візыт Саламона Пасі, міністра замежных справаў Баўгарыі, што старшынявала ў АБСЭ.

Сікорскі — вэтэран антысавецкага руху. Вымушаны ўцячы з Польшчы, у 1980-я ён змагаўся супраць саветаў у Аўганістане і Анголе.

Нагадаем, што ў чацьвер Сяргей Мартынаў у Троках меў сустрэчу з міністрам замежных справаў Літвы Пятрасам Вайцякунасам.

ЗП

Фота gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0