Па выніках кастрычніка 2016 г. золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 62,1 млн. даляраў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 лістапада 2016 г. склалі 4 817,1 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 70,5 млн. даляраў ЗША і на 1 лістапада 2016 г. склаў 5 174,6 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама паступленнi ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Акрамя таго, прынятае Выканаўчым саветам МВФ рашэнне аб уключэнні з 1 кастрычніка 2016 г. кітайскага юаня ў кошык валют, якія складаюць спецыяльныя правы запазычання (СДР), дазволіла ўлічваць гэтую валюту пры разліку паказчыка золатавалютных рэзерваў Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ і, такім чынам, паспрыяла яго павелічэнню па ўказанай метадалогіі, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, а таксама зніжэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?