ФБР і амерыканскія разведвальныя службы вывучаюць падробленыя дакументы, якія ставяць на мэце дыскрэдытацыю выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Прадстаўнік ФБР у гутарцы з агенцтвам пацвердзіў, што ў ведамства «паступіла скарга аб нібыта падробленым лісце», звязаным з выбарамі. Аднак супрацоўнік бюро адмовіўся ад далейшых каментароў, піша rbc.ru.

Супрацоўнікі амерыканскай разведкі ў асабістай гутарцы распавялі, што за ўзломам сістэм дэмпартый могуць стаяць падтрымліваныя расійскім урадам хакеры, якія выкарыстоўваюць такія меры, каб падарваць давер прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. «Гэта можа ўключаць у сябе публікацыю фальшывых доказаў махлярства з галасамі выбаршчыкаў або іншую дэзінфармацыю», - распавялі амерыканскія чыноўнікі агенцтву.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 8 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0