Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта паведаміў начальнік службы прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу ўначы пераважна без ападкаў. Днём у асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай абласцей пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ноччу +7 — + 13°С, днём +19 — +25°С.

4—5 верасня надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

У нядзелю ноччу па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы +9 — + 15°С, днём +17 — + 24°С, па поўдні +25 — + 27°С.

5 верасня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу па Віцебскай вобласці месцамі моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу +10 — +17°С, днём +17 — +24°С, па паўднёвым усходзе +25 — +29°С.

У Мінску ў Дзень горада будзе цёплае і камфортнае надвор'е, без істотных ападкаў. Вецер заходні 4-9 м/с. Тэмпература ноччу +11 — +13°С, днём +20 — +22°С.

У нядзелю днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер заходні 4-9 м / с. Тэмпература ноччу +12 — +14°С, днём +21 — + 23°С.

Верасень у гэтым годзе чакаецца крыху цяплейшы, чым звычайна: сярэдняя месячная тэмпература паветра будзе на 1°C вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма +11 — + 13°С).

Месячная колькасць ападкаў у верасні мяркуецца менш за норму (кліматычная норма 50—71 мм)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?