ria.ru

ria.ru

Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў памёр, паведаміў Reuters са спасылкай на тры дыпламатычныя крыніцы. «Так, ён памёр», - сказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Раней узбекскія СМІ апублікавалі паведамленне кабінета міністраў рэспублікі аб стане прэзідэнта краіны Іслама Карымава. У ім адзначалася, што стан узбекскага лідэра за апошнія суткі рэзка пагоршыўся. Таксама Кабмін пацвердзіў паведамленні аб тым, што Карымаў перанёс інсульт.

Акрамя таго, у пятніцу Reuters паведаміў, што прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў перапыніць свой удзел у саміце кіраўнікоў краін G20 ў Кітаі і зробіць экстраны візіт ва Узбекістан. Паводле інфармацыі агенцтва, паездка ў Ташкент азначае, што ўрад Назарбаева рыхтуецца да афіцыйнага абвяшчэння пра смерць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава.

Пра тое, што Карымаў шпіталізаваны, упершыню паведамлялася 28 жніўня. На наступны дзень малодшая дачка прэзідэнта, Лола Карымава-Ціляева, заявіла, што кіраўнік дзяржавы перанёс інсульт, быў шпіталізаваны і знаходзіцца ў цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?