Першы міністр Шатландыі Нікола Старджэн абвясціла пра пачатак шырокамаштабнай дыскусіі пра будучыню краіны, якая ўключае ў сябе пытанне аб працягу знаходжання ў складзе Вялікабрытаніі.

AFP

AFP

Такая дыскусія, заявіла Старджэн, дазволіць падрыхтаваць аснову для правядзення новага рэферэндуму аб незалежнасці.

Паводле слоў першага міністра, «сейсмічныя змены», выкліканыя рашэннем Вялікабрытаніі выйсці з Еўрасаюза, зрабілі неабходнымі новую дыскусію пра будучыню Шатландыі.

***

Шатландыя праводзіла рэферэндум аб выхадзе з Вялікабрытаніі ў 2014 г. Тады прыхільнікі захавання краіны ў складзе Вялікабрытаніі перамаглі з перавагай больш чым у 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?