Канцлер ФРГ Ангела Меркель карыстаецца сярод насельніцтва мінімальнай падтрымкай за апошнія пяць гадоў - з 2011 года. Станоўча дзейнасць кіраўніка германскага ўрада ацэньваюць толькі 45% рэспандэнтаў.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання ARD-Deutschlandtrend, праведзенага сацыялагічным інстытутам Infratest dimap, якія былі апублікаваныя увечары 1 верасня.

Такія вынікі дазволілі Меркель заняць толькі шосты радок у рэйтынгу папулярнасці нямецкіх палітыкаў. Пры гэтым большасць апытаных — 51 працэнт — выступае супраць новага, чацвёртага тэрміну Меркель на пасадзе канцлера ФРГ. Станоўча падобны сцэнар ацанілі толькі 46% рэспандэнтаў.

Што да найпапулярнейшага нямецкага палітыка, то ім, паводле даследавання, на сённяшні дзень з'яўляецца міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер — ён заручыўся падтрымкай 73% апытаных. На другім радку кіраўнік Мінфіна Вольфганг Шойбле з 65%.

Наступныя тры пазіцыі займаюць прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг Вінфрыд Крэчман, лідар партыі «Саюз 90»/»Зялёныя» Джэм Оздэмір і партнёр Меркель па блоку ХДС/ХСС прэм'ер Баварыі Хорст Зеехофер.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?