Гісторыя саюзных адносін Расеі і Беларусі — гэта гісторыя суцэльных войнаў і паўстаньняў. 8 верасьня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы — у гэты дзень у 1514 годзе адбылася Бітва пад Воршай, у якой 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло 80-тысячнае войска маскавітаў.

«Перамога беларускай зброі ў 1514 годзе на многія дзясяцігодзьдзі спыніла імпэрскі шал Масквы. Праз паўтысячы год ад тае паразы пад Воршай Масква ізноў прагне крыві і суседзкіх земляў. Сёньня як ніколі актуальны словы героя Беларусі Кастуся Каліноўскага: «Народзе, тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе!» — гаворыць лідар Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. — Таму мы заклікаем адзначыць 502-ую гадавіну Бітвы пад Воршай — Дзень беларускай вайсковай славы! Нагадаем Расеі, што яе чакае, калі яна спрабуе рэалізаваць у Беларусі сваі імпэрскія комплексы».

Малады Фронт запрашае патрыётаў 8 верасьня а 18 гадзіне да расейскай амбасады (Менск, вул. Нававіленская 1а) на акцыю «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0