У нядзелю, 4 верасня, беларусы могуць сутыкнуцца з праблемамі ў абслугоўванні банкаўскіх картак. Аб магчымых збоях карыстальнікаў «пластыка» папярэдзіў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Прычынай збояў могуць стаць «тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу». Праводзіць іх будуць з 2 гадзін ночы да 7 раніцы.

У гэты прамежак часу могу не працаваць як карткі банкаў, якія адносяцца да Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, так і ў магазінах, аб'ектах сэрвісу, пунктах выдачы наяўных грошай, самаабслугоўвання і банкаматах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0