Фота fonwall.ru.

Фота fonwall.ru.

У Клецкім раёне Мінскай вобласці лесавоз «Volvo» наехаў на табун коней. Здарэнне адбылося ўначы 16 жніўня на 412-м кіламетры дарогі «Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы — мяжа Расійскай Федэрацыі». Загінула сем коней, 30-гадовы кіроўца не пацярпеў. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, коні належаць адной з гаспадарак, якая знаходзіцца каля аўтадарогі. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0