Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя заняла 13-е месца ў папярэднім раўндзе на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем.

У сваім заплыве Герасіменя была другой з вынікам 54.25.

Гэта дазволіла беларусцы выйсці ў паўфінал алімпійскага турніру. Заплывы на гэтай стадыі пройдуць у ноч з серады на чацвер (недзе а 4-й раніцы).

Нагадаем, што ў Лондане-2012 Аляксандра заваявала два срэбры на дыстанцыі 50 і 100 метраў вольным стылем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?