Здымак iPhone 7 у працы з'явіўся ў кітайскай сацсетцы Weibo, а на YouTube апублікавалі відэа работы камеры смартфона. У абодвух выпадках на экране можна ўбачыць праграмнае забеспячэнне для распрацоўшчыкаў, а не публічную версію аперацыйнай сістэмы.

Гэтыя ўцечкі пацвярджаюць чуткі пра знешні выгляд iPhone 7: раз'ёма для слухавак няма, два дынамікі, а на задняй панэлі зніклі пластыкавыя палосы над антэнамі. На гэтым прыкметныя адрозненні новага смартфона ад iPhone 6 заканчваюцца.

Аўтар YouTube-канала Unbox Therapy зрабіў агляд корпуса прататыпа меркаванага iPhone 7 Pro. Галоўная навіна — з'яўленне блакітнага колеру ў лінейцы гаджэтаў Apple. У смартфона таксама няма 3,5-мм раз'ёма для слухавак, затое ёсць двайны модуль камеры.

Чакаецца, што прэзентацыя iPhone 7 і iPhone 7s пройдзе ў верасні 2016 года. Па дадзеных уцечак, у смартфоне не будзе вялікіх зменаў у параўнанні з папярэднімі мадэлямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?