Да канца жніўня візавы цэнтр пасольства Латвіі ў Беларусі (ТАА Pony express) будзе афармляць візы дзецям да 11 гадоў уключна без збірання сэрвіснага збору, гаворыцца на сайце візавага цэнтра.

Як паведаміў кіраўнік консульскага аддзела пасольства Латвіі ў Беларусі Марцыс Максімс, рашэнне аб часовым скасаванні сэрвіснага збору «прынята сумесна з мэтай даць беларускім сем'ям больш магчымасцяў для адпачынку ў апошні месяц лета».

«Спадзяюся, наша прапанова аб часовай адмене сэрвіснага збору стане дадатковым стымулам наведаць гасцінную Латвію гэтым летам», — сказаў ён.

Дыпламат адзначыў, што ініцыятыва візавага цэнтра і пасольства Латвіі падтрымлівае пазітыўную тэндэнцыю апошніх гадоў, у ходзе якіх беларуска-латвійскія адносіны значна ўмацаваліся. І развіццё турызму адыгрывае тут не апошнюю ролю, лічыць ён. Паводле інфармацыі латвійскага пасольства, паведаміў Максімс, цікавасць беларусаў выязджаць на адпачынак да прыбалтыйскіх суседзяў штогод павялічваецца.

«Латвія і Беларусь у апошнія гады паспяхова рэалізуюць розныя сумесныя праграмы, — падкрэсліў ён. — Паміж нашымі краінамі назіраецца пазітыўная дынаміка супрацоўніцтва ў культурнай, гандлёва-эканамічнай, палітычнай сферах, а таксама ў галіне турызму. Гэта вельмі важны момант ўмацавання нашых адносін. Мы заўсёды рады бачыць жыхароў Беларусі на беразе Балтыйскага мора і спадзяемся паказаць гасцям краіны ўсё самае лепшае, што ў нас ёсць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?