Алівія — самая незвычайная дзяўчынка ў свеце. Фота: facebook.com/niki.trepakfarnsworth

Алівія — самая незвычайная дзяўчынка ў свеце. Фота: facebook.com/niki.trepakfarnsworth

У Алівіі Фарнсворт з Вялікабрытаніі рэдкае генетычнае расстройства, якое ператварыла яе ў рэальнага героя коміксаў.

У Вялікабрытаніі жыве ўнікальная дзяўчынка, якая нічым не адрозніваецца ад некаторых герояў коміксаў. У сямігадовай Алівіі Фарнсворт ёсць сапраўдныя суперздольнасці. Дактары нават празвалі яе «біёніка».

Справа ў тым, што дзяўчынка з самага нараджэння не адчувае болю, ніколі не стамляецца, не ведае страху і не адчувае голаду. Алівія валодае рэдкім расстройствам храмасом, якое раней лекары ніколі не сустракалі. Медыкі мяркуюць, што выпадак біёніка — унікальны. Пра гэта паведаміла выданне Examiner.

Бацькі западозрылі нядобрае, калі аднойчы Алівію збіла машына, а яна ўстала і пайшла дадому не пусціўшы ні слязінкі. Неяк дзяўчынка нават не спала тры дні і пры гэтым не адчувала сябе дрэнна.

У выніку яны адвялі яе да лекараў. А тыя і зусім разгубіліся. У яе адсутнічае шостая храмасома, аднак біёніка валодае і шэрагам іншых незвычайных здольнасцяў.

Па словах мамы, у Алівіі няма адчування страху. Можа быць, з-за таго, што дачка не ведае, што такое боль.

Але гэта адначасова і вялікая праблема. Сямігадовая брытанка можа днямі хадзіць галоднай, не спаць або зламаць сабе ногі, саскочыўшы з занадта вялікай вышыні. Але яна пра гэта нават не будзе ведаць. Таксама Алівія пакутуе прыступамі лютасці. Бацькам даводзіцца старанна апекаваць дачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0