Серыя дзёрзкіх крадзяжоў з першых паверхаў здзейснена ў Мінску.

«З 25 снежня ў сталіцы адбылася серыя кватэрных крадзяжоў. Першымі пацярпелі гаспадары трох кватэр у Заводскім раёне падчас святкавання каталіцкага Раства. Яшчэ 9 аналагічных эпізодаў адбылося ў Першамайскім раёне і адзін у Партызанскім ў навагоднюю ноч», — распавялі ў ГУУС.

Гэтыя дзве серыі кватэрных крадзяжоў былі ўчынены ў святочныя дні ў вячэрні і начны час, пакуль гаспадары адсутнічалі дома. У супрацоўнікаў міліцыі ёсць здагадкі, што ў ноч з 7 на 8 студзеня будуць здзейсненыя аналагічныя злачынствы.

Ва ўпраўленні крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама адзначаюць, што дзейнічаюць зламыснікі заўсёды аднолькава. Выбіраюць кватэры на першым паверсе, дзе вокны размешчаны блізка да зямлі, пераважна ў пяцiпавярховых дамах.

Пранікаюць у кватэры шляхам адціскання шклопакета. На гэта сыходзіць літаральна некалькі секунд. Затым здзяйсняюць крадзяжы.

«У сувязі з гэтым просім тых, чые кватэры знаходзяцца на першых паверхах, праяўляць гранічную пільнасць і прымаць адпаведныя меры засцярогі, асабліва, калі вы плануеце пакінуць сваё жыллё.

У выпадку калі вы сталі ахвярай кватэрнага крадзяжу, сведкам або заўважылі падазроных асоб, неадкладна паведамляйце пра гэта ў міліцыю. Кантактныя тэлефоны: 8 (029) 329-38-02, 8 (029) 649-31-87, 8 (017) 327-02-21 або 102», — звярнулі ўвагу ў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?