Улады Кувейта прынялі рашэнне аб адклiканнi пасла з Тэгерана ў сувязі з нападамі на саудаўскія дыпламатычныя місіі ў Іране. Аб спыненні дыпламатычных адносін з Іранам у Кувейце не абвяшчалі.

Раней дыпламатычныя адносіны з Іранам у знак салідарнасці з Саудаўскай Аравіяй разарваў Судан і адвёў іранскім дыпламатам два тыдні на ад'езд з краіны.

***

2 студзеня 2016 у Саудаўскай Аравіі быў пакараны шэйх Нім аль-Німр, папулярны сярод шыіцкага насельніцтва краіны. У сувязі з пакараннем смерцю шэйха 3 студзеня ў Іране адбыліся вулічныя пратэсты, якія перараслі ў нападу на дыпламатычныя прадстаўніцтвы Саудаўскай Аравіі.

3 студзеня Саудаўская Аравія абвясціла пра разрыў дыпламатычных адносін з Іранам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?