Справа за жорсткае абыходжанне з жывёламі па арт. 339-1 КК распачата ў дачыненні да 29-гадовага жыхара Гродна. 

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, беспрацоўны зарэзаў дваровага сабаку. Будучы п'яным, ён прывёў жывёлу ў сваю кватэру на чацвёртым паверсе, накарміў, пасля чаго пазбавіў яе жыцця на балконе, крывёю была залітая ўся сцяна. Перадсмяротныя крыкі жывёлы чулі суседзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0