Адбылося гэта ўчора, 4 студзеня.

Каля 22:30уў службу 101 паступіла паведамленне з прыёмнага пакою Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы. Туды паступіў пяцікласнік, жыхар Вілейкі.

Падчас высвятлення абставінаў стала вядома, што ён атрымаў апёкі ў выніку выбуху піратэхнічнага вырабу. Адбылося гэта на прыватным падворку па месцы жыхарства, расказала прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Крысціна Зайцава.

Пастаўлены дыягназ «тэрмічны апёк полымем твару першай-другой ступені» (два працэнты цела).

Далей хлопчыка шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай бальніцы ў Маладзечне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?