Reuters.com

Reuters.com

Польшча павінна павялічыць амаль удвая колькасць сваіх узброеных сілаў, каб супрацьстаяць ваенным пагрозам. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю часопісу Polska Zbrojna міністр абароны краіны Антоній Мацярэвіч.

Кіраўнік Мінабароны нагадаў пра існаванне рэзалюцыі Сейма ад 1791, якая дазваляе павялічыць колькасць арміі да 100 тысяч чалавек, і адзначыў, што зараз гэты паказчык не перавышае 80 тысяч. «Больш за 200 гадоў у нас няма 100 тыс. арміі. Думаю, што ў канчатковым выніку колькасць польскага войска павінна складаць 150 тысяч салдат. Гэта той мінімум, які неабходны для процідзеяння ваенным пагрозам», — сказаў міністр.

У 2016 годзе, па словах Мацярэвіча, Мінабароны Польшчы плануе стварыць тры новыя брыгады тэрытарыяльнай абароны на ўсходняй мяжы і размясціць там жа існуючыя злучэнні.

«Мы не хочам, каб войска была сканцэнтравана на заходняй мяжы, як у 1989 годзе», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0