Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што ў бліжэйшы час у краіне будуць абвешчаныя надзвычайныя эканамічныя меры, перадае венесуэльскае агенцтва AVN.

«У бліжэйшыя гадзіны мы ўвядзем у дзеянне надзвычайны план у эканоміцы краіны і па будаўніцтве прадуктыўнай эканомікі ў нацыянальным, рэгіянальным і лакальным маштабах», — сказаў ён.

Па словах кіраўніка дзяржавы, мэтай гэтых мер з'яўляецца «павелічэнне фундаментальных паказчыкаў вытворчасці, распаўсюджвання тавараў, іх камерцыялізацыі і рэгулявання цэн».

Новы план будзе прадстаўлены парламенту краіны. Мадура заклікаў яго «не байкатаваць» дадзеныя меры..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0