Турцыя з'яўляецца асноўным пакупніком нафты ў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», заявілі прадстаўнікі міністэрства абароны і расійскага генштаба на брыфінгу ў Маскве.

Згодна з расійскімі ваеннымі, у гандаль з ІД уцягнутыя асабіста прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і яго сям'я.

Як заявіў прадстаўнік генштабу Аляксандр Рудской, баевікі ІД маюць 8,5 тыс. наліўных грузавікоў, якія транспартуюць каля 200 тысяч барэляў нафты ў дзень па трох маршрутах. Пры гэтым, паводле слоў Рудскога, цыстэрны свабодна перасякаюць мяжу паміж Турцыяй і Сірыяй ў некалькіх пунктах.

Прыбытак джыхадзістаў ад гандлю энергарэсурсамі ў расійскім мінабароны ацэньваюць у 2 млрд даляраў у год.

AFP

AFP

«На здымку, зробленым 13 лістапада ў раёне населенага пункта Азас, на аўтамабільнай дарозе, якая злучае Турцыю і Сірыю, можна выразна назіраць скапленне аўтамабільнай тэхнікі, якая перавозіць нафтапрадукты», — паведаміў Рудской на брыфінгу, дэманструючы фотаздымак калоны грузавікоў.

«Асноўным спажыўцом гэтай крадзенай ў законных гаспадароў — Сірыі і Ірака — нафты з'яўляецца Турцыя. Паводле нашых дадзеных, у гэты злачынны бізнэс уцягнутае вышэйшае палітычнае кіраўніцтва краіны — прэзідэнт Эрдаган і яго сям'я», — заявіў іншы ўдзельнік брыфінгу, намеснік міністра абароны Расіі Анатоль Антонаў.

«Мы ведаем цану словам Эрдагана […] Не сыдуць у адстаўку кіраўнікі, у прыватнасці, спадар Эрдаган, і нічога не прызнаюць, нават калі іх асобы будуць запэцканыя зладзейскай нафтай», — дадаў Антонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?