У выхадныя позняя восень нагадае пра сябе. І калі ў суботу змены чакаюцца нязначныя, то ў нядзелю характар надвор'я істотна зменіцца, распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 7 лістапада, абстаноўка істотна не зменіцца: умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе. У асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература ноччу -3 — +3°С, днём 2 — +8°С.

У нядзелю, 8 лістапада, надвор'е істотна зменіцца: вобласць высокага ціску зменіць цыклон і актыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць непагодлівае надвор'е. Ноччу месцамі кароткачасовыя дажджы. Раніцай і днём часам дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Днём па паўднёва-заходняй палове ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 23 м/с. Тэмпература паветра ўначы 0, + 6°С, па ўсходзе -1 — -3°С; днём ад + 5°С па ўсходзе да + 13°С па захадзе краіны.

У Мінску ў суботу воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Месцамі па горадзе слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 2-7 м/с. Тэмпература ноччу каля 0°C, днём 3 — +5°С.

У нядзелю ноччу кароткачасовы дождж. Днём дождж, часам моцны дождж. Вецер моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 1 — + 3°С, днём 7 + 9°С.

Далей атмасфера застанецца вельмі рухомай. Яна абумовіць хуткую змену нябесных дэкарацый: з рэзка зменлівымі напрамкам і парывамі ветру, дажджамі рознай інтэнсіўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0