Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС сталіцы за ўчыненне крадзяжу грашовых сродкаў затрыманыя дзве мінчанкі.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у Савецкае РУУС ад пажылой сямейнай пары паступіла заява аб знікненні буйной сумы грашовых сродкаў і залатых упрыгажэнняў. Паводле слоў пацярпелых, яны штомесяц адкладвалі грошы з пенсійных налічэнняў, накапіўшы да верасня гэтага года каля 300 млн рублёў.

Высветлілася, што з пачатку восені гэтымі грашамі свабодна распараджалася 18-гадовая ўнучка пажылых людзей, якая жыла сумесна з імі, а таксама яе сяброўка, якая была частай госцяй у кватэры. Дзяўчаты трацілі грошы на ўласныя патрэбы: куплялі дарагое адзенне, хадзілі ў рэстараны, набывалі падарункі сябрам і знаёмым. Калі ж накапленні закончыліся, здалі ў скупку некалькі залатых упрыгажэнняў (завушніцы, ланцужок, кулон), якія знаходзіліся ў тайніку. 

«Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў таксама было ўстаноўлена, што адна з затрыманых, сяброўка ўнучкі пацярпелых, раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за ўчыненне крадзяжу», — сказаў намеснік начальніка крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска Павел Колас. 

Зараз у дачыненні да дзяўчат распачатая справа на падставе ч. 4 арт. 205 КК (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?