У сусветнай практыцы збліжэнне пенсійнага ўзросту мужчын і жанчын — адна з умоў дасягнення гендарнай роўнасці.

Пра гэта паведаміла ў інтэрв'ю БелТА міністр працы і сацыяльнай абароны, новы старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна.

Пенсійны ўзроставы парог для беларусак амаль на 10 гадоў ніжэйшы, чым у большасці краін Еўропы і свету. Так, сярэдні пенсійны ўзрост у Еўропе — 65 гадоў (у Германіі — 67, у Даніі — 69, у Італіі — 68, у Балгарыі — 63 гады).

На думку Марыяны Шчоткінай, 55 гадоў — актыўны і прадуктыўны ўзрост, які ў сучасных умовах складана суаднесці з непрацаздольнасцю.

«У Беларусі ў 2014 годзе чаканая працягласць жыцця для жанчын, якія дасягнулі 55 гадоў, складае 26 гадоў, у той час як для мужчын, якія дасягнулі ўзросту 60 гадоў, — 15,5 года. Сярэдні ўзрост працуючых жанчын — 41 год, мужчын — 41,6 года, і гэта пры пяцігадовай розніцы ва ўзросце выхаду на пенсію, — сказала міністр. — Большасць жанчын пасля дасягнення пенсійнага ўзросту могуць і хочуць працаваць, ім мала быць запатрабаванымі толькі дома. Па статыстыцы, у эканоміцы краіны працуюць 15% жанчын ва ўзросце за 55 гадоў (а гэта, між іншым, кожная сёмая працуючая жанчына). Разам з тым трэба ўлічваць сацыяльныя і эканамічныя ўмовы, якія склаліся ў краіне, нацыянальныя традыцыі і менталітэт».

Пенсійны парог у 55 гадоў — гэта своеасаблівы бонус жанчыне за неаплатную хатнюю працу, погляд членаў сям'і і выхаванне дзяцей. Рашэнне па гэтым пытанні павінна быць узважаным, рэзюмавала суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?