Сталі вядомыя даты правядзення і час пачатку абодвух паядынкаў 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў-2015/16 з удзелам «жоўта-сініх», паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

Такім чынам, БАТЭ прыме ірландскі «Дандалк» у сераду, 15 ліпеня, на «Барысаў-Арэне». Гульня пачнецца ў 20.30.

У бліжэйшыя дні ў продаж паступяць білеты на гэты матч.

Сустрэча ў адказ пройдзе роўна праз тыдзень, 22 ліпеня, на стадыёне «Орыэл Парк» у Дандалку. Стартавы свісток прагучыць у 19.45 па мясцовым часе (21.45 па беларускім).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0