Расійскі вайсковец знойдзены мёртвым у Арменіі, недалёка ад помніка «Маці Арменія» ў Гюмры, паведамілі ў Следчым камітэце Арменіі.

«На целе загінулага выяўленыя колата-рэзаныя раны», — паведаміла прэс-сакратар ведамства Сона Трузян.

Паводле яе слоў, гэта вайсковец дыслакаванай у Гюмры расійскай вайсковай базы Іван Новікаў.

Паводле армянскіх СМІ, Новікаў быў навабранцам, ён праслужыў у Арменіі каля 2-3 месяцаў.

Ужо ёсць затрыманы па падазрэнні ў забойстве.

Пра гэта ў размове з журналістамі паведаміў намеснік начальніка базы па працы з асабістым складам Аляксей Палюховіч.

Паводле яго слоў, затрыманы кантрактнік, што служыў на базе, піша news.am.

«З ім працуюць следчыя, ён дае паказанні. Імя паведаміць не магу», - адзначыў Аляксей Палюховіч.

Па некаторых дадзеных, забойству папярэднічала спрэчка з удзелам як мінімум трох чалавек.

***

Гэта не першы гучны інцыдэнт з расійскімі вайскоўцамі ў Арменіі.

У студзені Гюмры быў у цэнтры ўвагі армянскіх і замежных СМІ з-за гучнага забойства сям'і з шасці чалавек, у якім падазраецца салдат тэрміновай службы расійскай 102-й вайсковай базы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?