Гэта звязана са складанай пажаранебяспечнай сітуацыяй у краіне, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі па выніках пазачарговага пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях ведамства 14 чэрвеня.

«У сувязі з тым, што складаная пажаранебяспечная абстаноўка сёння ва ўсіх абласцях, а па статыстыцы прычынай 90% лясных пажараў з'яўляецца менавіта чалавечы фактар, дзяржаўным лесагаспадарчым установам пастаўлена задача па ўсёй краіне ініцыяваць увядзенне забароны на наведванне лясоў», — адзначылі ў міністэрстве.

Пры гэтым Мінлясгас пераканаўча просіць грамадзян з разуменнем паставіцца да абмежаванняў і забароны, накіраваных на прадухіленне лясных пажараў, бо выкананне правіл пажарнай бяспекі ў лясах захавае не толькі лясы, але і здароўе людзей.

Як падкрэсліў міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, дзяржаўная лясная ахова цяпер павінна сканцэнтраваць усе сілы на ахове лясоў ад пажараў: патруляванні лесфонду, бесперабойным відэаназіранні, дзяжурствах і аператыўным выяўленні і тушэнні ўзгаранняў. Для выканання пастаўленых задач павінны быць мабілізаваны ўсе работнікі службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?