Галоўны абвінавачаны ў забойстве расійскага палітыка Барыса Нямцова Заур Дадаеў на момант гібелі апазіцыянера быў дзеючым афіцэрам, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле звестак выдання, адвакаты Дадаева высветлілі, што абвінавачваны перастаў быць афіцэрам 1 сакавіка — праз два дні пасля забойства ў ноч на 28 лютага.

Да гэтага часу следства лічыла ўсіх пяцярых абвінавачаных афіцыйна не працаўладкаванымі.

Улічваючы інфармацыю аб тэрмінах службы Дадаева, справа можа быць перададзена пад юрысдыкцыю вайсковага суда, паведамляе «Коммерсант». У красавіку Дадаеву працягнулі арышт да 28 жніўня.

Барыс Нямцоў быў забіты чатырма стрэламі ў спіну на Вялікім Маскварэцкім мосце пад сценамі Крамля ў ноч на 28 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?