Фота: NBC New York

Фота: NBC New York

Соня Баўмштэйн, 29-гадовая спартсменка з Арланда (Фларыда) распачала ў нядзелю, 7 чэрвеня ўнікальнае плаванне праз Ціхі акіян, паведамляе Daily Mail. Сачыць за яе падарожжам можна на сайце экспедыцыі.

Баўмштэйн збіраецца пераплыць 9600 км ад Токіа, Японія, да Сан-Францыска, ЗША на лодцы без матора ці ветразі. Усё плаванне яна збіраецца веславаць сама.

Жанчына плануе веславаць па 14-16 гадзін на дзень. Дапамагчы ёй мае цячэнне Курасіа.

Яе лодка мае назву «Іча», што перакладаецца з акінаўскай мовы прыкладна як «калі мы пазнаёміліся, мы становімся сям’ёй». Больш падобная да невялікай яхты, «Іча» мае 7 метраў даўжыні, але важыць толькі 300 кілаграм.

Тут і ніжэй фота з асабістай старонкі Соні Баўмштэйн на Facebook

Тут і ніжэй фота з асабістай старонкі Соні Баўмштэйн на Facebook

Па словах Баўмштэйн, найлепшай часткай вандроўкі будуць зоркі на небе. Найгоршай — што ўвесь час будзе мокра.

Да яе 16 чалавек спрабавалі перасекчы Ціхі акіян ў адзіночку. Атрымалася ў трох. Жанчын сярод іх дагэтуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?