Пераможцам украінскага тэлешоу «Голас краіны» стаў уцякач з акупаванага Данецка Антон Капыцін. У фінале ён спяваў песню з рэпертуара Queen I want to break free і класічную ўкраінскую песню «Два колеры» («Чырвоны і чорны»), напісаную ў 60-я паэтам Дмытром Паўлычкам.

У яго раскошны, амаль оперны голас.

Пераможца — шматдзетны бацька і евангельскі хрысціянін, які правёў шмат дабрачынных канцэртаў у прытулках для беспрытульных дзяцей і ў данбаскіх турмах.

Ён жыў уцекачом у Кіеве. Дзякуючы тэлешоу ён не толькі стаў пераможцам і атрымае пуцёўку на вялікую сцэну. Проста ў эфіры фіналу яго «трэнерка» Ціна Кароль падарыла яму кватэру ў Кіеве.

Два колеры:

I want to break free:

Абвяшчэнне пераможцаў:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0