Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» абвясціў у сацыяльных сетках пра вышук грамадзянкі Расіі Ірыны Каньковай 1966 нараджэння, якая знікла ў Мінску.

Жанчына прыехала ў Мінск у госці да сына, які пражывае на праспекце Пушкіна. 6 чэрвеня каля 13:00 выйшла ў краму і да цяперашняга часу пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.

Дакументаў і мабільнага тэлефона расіянка пры сабе не мела. Знаёмых і родных у Мінску ў яе няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?