Згодна з афіцыйнымі дадзенымі беззваротныя страты вайскоўцаў на 7 чэрвеня складаюць 1723 чалавекі, з іх 1368 чалавек з Узброеных сіл Украіны, аднак у рэальнасці іх больш. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў дарадцы Пятра Парашэнкі Юрыя Бірукова ў Facebook.

«Па стане на 18:36 7 чэрвеня 2015 агульныя беззваротныя страты вайскоўцаў зафіксаваныя на адзнацы 1723 чалавекі, з іх 1368 чалавек з УСУ. Але іх больш, не радыкальна, але больш. Чаму? Бо спецыфіка канстатацыі на дзяржаўным узроўні страты вайскоўца не дазваляе аб'явіць яго загінулым да таго часу, пакуль няма рапарта, а потым яшчэ і пасведчання аб смерці. Пакуль няма апазнанага цела. Пакуль няма 100500 жудасных папер. А да таго часу — нельга», - гаворыцца ў паведамленні.

У гэтую ж афіцыйную колькасць, згодна з інфармацыяй Бірукова, не ўваходзіць нейкая лічба байцоў, якія лічацца зніклымі без вестак і пра іх лёс нічога дакладна невядома. Ёсць і асобныя выпадкі, якія таксама парушаюць агульную статыстыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?