Міністэрства аховы здароўя Паўднёвай Карэі паведамляе аб 23 новых выпадках заражэння каронавірусам блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому (MERS) за суткі.

Такім чынам, колькасць інфікаваных у краіне ўжо дасягнула 87 чалавек, і гэта самая маштабная ўспышка гэтага захворвання за межамі Блізкага Усходу.

Ад хвароб, выкліканых гэтым вірусам, памерлі ўжо шэсць чалавек, як правіла гэта пажылыя людзі з аслабленай імуннай сістэмай.

Усяго каля 2300 чалавек былі адпраўленыя ў каранцін і амаль 1900 школ былі зачыненыя ў спробе спыніць распаўсюд вірусу.

Вынікам заражэння каронавірусам MERS часта становіцца высокая тэмпература, захворванне дыхальных шляхоў, пнеўманія і адмаўленне нырак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?