У панядзелак, 11 мая, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны — з навальніцамі. Вецер паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў цяпла, днём будзе плюс 14—20 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 22 градусаў.
Ноччу 12 мая ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў.





