Прызначаная дата слуханняў па крымінальнай справе ў дачыненні да 34-гадовай жыхаркі Мінска, якая выкінула з акна свайго трохгадовага сына.

Як паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі, першае судовае пасяджэнне адбудзецца 25 мая ў Мінскім гарадскім судзе.

Злачынства было ўчыненае 28 студзеня гэтага года. Мінчанка хацела ўчыніць суіцыд разам з трохгадовым сынам, аднак пасля падзення хлопчыка не завяршыла задуманае. 

Устаноўлена, што рашэнне жанчыны пра суіцыд заснаванае на яе перажываннях аб неўладкаванасці асабістага жыцця і цяжкім матэрыяльным становішчы, у тым ліку звязаным з грашовым доўгам. Мяркуючы, што сын, які застанецца без яе, нікому не будзе патрэбны, маці зрабіла спробу суіцыду разам з ім. З-за эмацыянальнага напружання, абумоўленага пачуццём страху перад задуманым, яна выпіла спіртное. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?