Май толькі пачаўся, але ўжо знатна прайшоўся па свеце экстрэмальным надвор’ем.
Увечары 5 мая на поўначы Германіі пачаліся ўраганныя вятры, што прынеслі зусім рэдкую для цэнтру Еўропы з’яву — тарнада.
Пацярпелі каля 30 чалавек, адзін загінуў. Найбольш дасталося гораду Бютцаў, дзе вецер пакрыў вуліцы роўным пластам дахоўкі, разбаўленым паваленымі дрэвамі.
Выява: Bo Wright via Twitter
Для штата Аклахома, ЗША, тарнада — больш звыклая з’ява. Але 7 мая ўраган прынес нечаканыя наступствы: у горадзе Татл значна пацярпеў заапарк, з якога вырваліся дзікія жывёлы.
Тыгры і іншыя зверы вольна хадзілі па горадзе цягам некалькіх гадзін. Пацярпелых менавіта ад жывёл няма, звярэй паспяхова вярнулі ў клеткі.
Карыстальнікі сацсетак празвалі здарэнне #Tigernado і нават наладзілі выпуск тэматычных цішотак. Праўда, фота саміх тыграў на вуліцах Татла не знайсці — адно фатажабы.
Фота: Tamay Özgökmen
Ураганы здараюцца і ў лабараторыях: Універсітэт Маямі завяршыў будаўніцтва найвялікшага ў свеце сімулятару ўраганаў SUSTAIN.
У басейне памерамі 23х6х2 метры сімулююцца натуральныя хвалі праз устаноўку магутнасцю 1700 конскіх сіл і вецер хуткасцю да 250 км/гдз. На беразе басейна — мініяцюрныя дамы з датчыкамі, што сочаць за эфектамі ад урагану.
Агулам SUSTAIN каштаваў 15 млн даляраў. Устаноўка дапаможа як даследаваць, так і прадказваць утварэнне ўраганаў ды іх развіццё.
Глядзіце таксама: Цягнік здзьмула ветрам з моста ВІДЭА





