У Лахдэнпохскім раёне Карэліі некалькі аўтамабіляў, якія ўдзельнічалі ў патрыятычным аўтапрабегу, давялося выцягваць з бруду, паведамляе мясцовы партал.

«Франтавыя дарогі прымусілі 4/5 удзельнікаў прабегу павярнуць назад», — паведамляецца ў групе «Лахдэнпох'я — назаўсёды».

Усяго ў заездзе ўдзельнічалі 35 машын.

Карэлы і фіны — народы адной сям'і. Аднак фіны стварылі незалежную дзяржаву, а карэлы засталіся ў складзе Расіі. На сёння яны засталіся ў меншасці ва ўласнай аўтаномнай рэспубліцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?