Адказваючы на пытанне «Звязды», кiраўнiк МУС заявiў, што пакуль яшчэ рана рабiць высновы аб колькасцi забiтых. Паводле яго слоў, былi выпадкi, калi падазроныя паведамлялi пэўныя звесткi, але яны не пацвярджалiся. «Патрэбны час, каб расследаваць гэтую справу, i я ўстрымаюся ад паспешлiвых высноў»,— заявiў Уладзiмiр Навумаў. Мiнiстр адзначыў, што сам выязджаў у Драгiчын, праводзiў там нараду з падначаленымi, i ўвогуле трымае ход расследавання пад асабiстым кантролем.

Нагадаю, што факты забойстваў састарэлых людзей былi выяўлены ў Драгiчынскiм раёне на пачатку гэтага года. Былi затрыманы двое грамадзян Украiны, якiя падазраюцца ў тым, што задушылi дзвюх бабулек, каб авалодаць iх грашыма i прадуктамi харчавання. Падчас следства высветлiлася, ахвярамi гэтых душагубаў у Драгiчынскiм раёне сталi яшчэ некалькi пенсiянераў…

Паводле: Мiкола Дзябёла, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0