Здарэнне адбылося 12 лютага ў вёсцы Чэхі Вілейскага раёна.
Гаспадар з непатушанай цыгарэтай пайшоў карміць казу. Неўзабаве ўнукі гаспадара заўважылі, што гарыць хлеў. Таксама убачыла пажар суседка, якая і патэлефанавала на «101».
Па прыездзе выратавальнікаў хлеў гарэў адкрытым полымем. Ён згарэў амаль цалкам. Каза не пацярпела: здолела сама выбегчы з хлява.





