Барыс Гарэцкі

Сьпіс невыязных беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў папоўніўся. Сёньня беларускія памежнікі не пусьцілі ва Ўкраіну Барыса Гарэцкага, які ехаў у Кіеў на сэмінар па радыёжурналістыцы.

Барыса высадзілі зь цягніка на станцыі “Церахоўка”. Памежнікі паведамілі, што прозьвішча юнака знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якім часова забаронены выезд за межы Беларусі. Колькі Барыс не спрабаваў высьветліць чаму зьявілася такая забарона, адказу ён не атрымаў.

Летась Барыс Гарэцкі быў асуджаны па крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Яму прысудзілі 30 базавых велічынь штрафу, але Барыс кажа, што даўно сплаціў гэтыя грошы.

Барыс Гарэцкі навучаецца на першым курсе факультэту беларусістыкі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Забарона на выезд за мяжу, можа адбіцца на атрыманьні адукацыі.

Нагадаем, што 1 студзеня апавяшчэньне аб забароне на выезд за мяжу атрымаў лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Барыс Гарэцкі стаў другім у гэтым сьпісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?