Збіты п'янай маці пяцімесячны хлопчык жывы і знаходзіцца на лячэнні ў адной з бальніц Брэста, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

«Мы стэлефаноўваліся з медыкамі літаральна гадзіну таму. Яны пацвердзілі, што дзіця жывое і для яго выратавання робіцца ўсё неабходнае. Аднак якія-небудзь прагнозы адносна стану здароўя дзіцяці даваць цяжка», — адзначыла Марына Дранькова.

У хлопчыка — чэрапна-мазгавая траўма, удар, ацёк і гематома галаўнога мозгу з кровазліццём, а таксама пералом ключыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0