Мінгарвыканкам адкрыты для прапаноў гараджан. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлепраграмы «Актуальнае інтэрв'ю» на тэлеканале «Беларусь-1» старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

«Мясцовыя ўлады адкрыты для дзелавой ініцыятывы гараджан. Аднак рэальных прапаноў ад жыхароў сталіцы мы пакуль не атрымалі», - сказаў Андрэй Шорац, падкрэсліўшы, што ў мэрыі гатовы разгледзець любыя ідэі, якія дапамогуць зрабіць сталіцу лепшай, багацейшай і больш камфортнай.

Старшыня Мінгарвыканкама таксама адзначыў, што насельніцтва горада павінна беражліва ставіцца да свайго жылля. «Сёння грамадзяне нясуць адказнасць толькі за свае чатыры сцяны, за сваю кватэру. А вось пад'езд, двор яны ўжо не лічаць сваёй тэрыторыяй. Таму наша задача зрабіць мінчан гаспадарамі не толькі сваіх кватэр, але і таго дома, таго двара, у якім яны пражываюць. Тады і горад набудзе другое аблічча, і паслугі ЖКГ будуць аказвацца на іншым узроўні», - сказаў Андрэй Шорац.

Сярод галоўных задач ЖКГ горада мэр назваў зніжэнне затрат, павышэнне якасці паслуг, узмацненне нарматываў, аптымізацыю колькасці работнікаў гэтай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?