Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўраджэнца Бабруйска 1975 года нараджэння, які ў сярэдзіне ліпеня гэтага года ўчыніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй мінчанкі. 

Устаноўлена, што абвінавачаны, знаходзячыся ў лясным масіве непадалёк ад Даўгінаўскага тракту ў Мінску, маючы намер задаволіць сваю палавую прагу, пазнаёміўся з дзяўчынкай 2003 года нараджэння, пасля чаго, падаўляючы волю пацярпелай, зацягнуў яе ў глыб ляснога масіву, дзе ударыў палкай па твары, а потым учыніў да яе гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.

Следчымі таксама ўстаноўленыя факты ўчынення гэтым чалавекам злачынстваў маёмаснага характару на тэрыторыі Мінска. 

Падчас расследавання па крымінальнай справе праведзеныя некалькі соцень следчых дзеянняў, скіраваных на выкрыццё злачыннай дзейнасці абвінавачанага. Прааналізаваныя судовыя экспертызы, праведзеныя падчас следства. Згодна з высновамі псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, абвінавачаны ўсведамляў фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў, дзейнічаў складана і мэтанакіравана, прымаў меры перасцярогі. 

На працягу ўсяго расследавання абвінавачаны паводзіў сябе задзірліва, пра ўчыненае злачынства расказваў з асаблівым цынізмам і жорсткасцю, гаворачы, што першапачаткова збіраўся забіць дзяўчынку, аднак потым не стаў гэтага рабіць. 

Следствам устаноўлена, што абвінавачаны раней ужо двойчы ўчыняў забойствы дзяцей (першы раз у непаўналетнім узросце на тэрыторыі Беларусі, другі — на тэрыторыі Расіі), звязаныя з гвалтоўнымі дзеяннямі сексуальнага характару, а таксама ўчыніў шэраг іншых злачынстваў сексуальнага характару на тэрыторыі РФ. 

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя на падставе ч. 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй), арт. 206 (рабаванне), арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса. 

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Матэрыялы крымінальнай справы перадазеныя пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?