Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, які святкуецца 7 лістапада.

«Несумненна, што падзеі кастрычніка 1917 года змянілі лёс вялікай краіны і стварылі ўмовы для нацыянальнага адраджэння народаў, якія яе насялялі, а таксама для рэалізацыі права нацый на самавызначэнне», — гаворыцца ў віншаванні.

Гераічны летапіс баявых перамог і працоўных здзяйсненняў у гады савецкай улады сапраўды беспрэцэдэнтны.

Брацкія народы Савецкага Саюза разам стваралі магутную эканоміку, навуку, культуру. Беларусь не толькі захавала, але і прымножыла гэты патэнцыял, выбраўшы ўласны шлях развіцця. Уласцівыя нашаму грамадству мір, стабільнасць і згода — заканамерны вынік таго, што мы не адхілілі сацыяльныя заваёвы Вялікага Кастрычніка, не здрадзілі ідэалам раўнапраўя, справядлівасці і бескарыслівага служэння людзям.

Мы адны з нямногіх на постсавецкай прасторы, хто аддае даніну павагі гэтай гістарычнай даце. Беларусы не адмаўляюцца ад уласнага мінулага, але і не хочуць паступацца суверэнным правам самастойна вызначаць сваю будучыню.

Шчыра жадаю вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, аптымізму, упэўненасці ў сваіх сілах і новых дасягненняў на карысць нашай Радзімы».

***

Дзень 7 Лістапада святкуецца толькі ў Беларусі, Кыргызстане і непрызнаным Прыднястроўі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0